BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў» вырашылі аб’яднаць у Беларусі і РФ

У Пуціна і Лукашэнкі начальнікі вырашылі аб’яднаць спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў». З аднаго боку, мусяць напружыцца беларусы Расеі, якія актыўна каментавалі падзеі 2020 году. З іншага боку, шоў разгортваецца такім чынам, што пад пагрозу быць затрыманымі цяпер трапляе аграмадная колькасць актыўных лукашыстаў.

Рэч у тым, што ў Расеі «экстрэмісцкімі» прызнаныя Facebook, Instagram і Watsapp. Што ж, «вацап» сярод беларусаў значна саступае па папулярнасці іншым мэсенджарам, найперш viber i telegram. Без фэйсбука лукашысты таксама могуць абысціся, у іх ёсць «Одноклассники». А вось «інстаграм» – гэта, лічы, замахнуліся на святое!

Інстанграм развіты на столькі, у тым ліку сярод беларусаў, што некаторыя прадпрымальнікі ў пэўных сферах, на іншых інтэрнэт-пляцоўках не вядуць рэкламную актыўнасць. Напрыклад, дробнае прадпрымальніцтва ў галіне прыгажосці цела ці прыборкі памяшканняў. А таксама для больш-менш маладой аўдыторыі інстраграм яшчэ і мэсенджар.

Так што калі заявы пра аб’яднанне «экстрэмісцкіх» спісаў будзе рэалізаваная, канфлікты ў сем’ях лукашыстаў непазбежныя. Наўрад ці дзеці захочуць слухаць пра «экстрэмізм» сваёй улюбёнай камунікатыўнай платформы.

Што наагул мы ведаем пра расейскае інфаполе? Яшчэ з часоў СССР там усё дзеліцца на «наша» ці «отечественное» і на «іхнае» ці «замежнае».

Што сярод беларусаў? Што такое «ацечаственнае» у расейскай версіі сходу зразумеюць толькі гадаваныя ў СССР, але замена генерацыяў у Беларусі адбылася відавочна ў 2020, а далей ідзе проста натуральным чынам. У Расеі людзі новай генерацыі знаходзяцца ў меншасці. Усё вырашаюць тыя, каму камфортна з ідэалагічнай жуйкай.

Ці пойдзе сярэднестатыстычны расеец шукаць інфармацыю на беларускі «экстрэмісцкі» рэсурс? Самастойна наўрад ці. А беларус? Мы ўжо калісьці асвятлялі ў Тэме дня на «Радыё Рацыя», што галоўнай пляцоўкай як для забаваў, гэтак для аналітыкі, застаецца ютуб.

І мы казалі, што лукашэнкаўцы не могуць сабе дазволіць нават спрабаваць блакаваць ютуб, бо ў яго ўкладзеныя адносна вялікія грошы, і дакладна вялікія чалавека гадзіны для прасоўвання сваёй лукашэнкаўскай ідэалогіі.

Таму абяцаны наезд на фэйсбук проста актывізуе беларускіх карыстальнікаў ютубу.

Што да «экстрэмізму» расейскіх рэсурсаў, у карных органаў пашырыцца поле магчымасцяў для запалохвання людзей. А вось колькасць супрацоўнікаў наўрад ці павялічыцца. У Лукашэнкі няма столькі грошай, а сярод беларусаў няма столькі людзей без сумлення.

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя