BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Справу Рыка Крыгера, памілаванага ў Беларусі, расследуе нямецкая пракуратура

Грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгер засудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання паводле абвінавачвання ва ўчыненні выбуху на чыгунцы. У канцы ліпеня Аляксандар Лукашэнка памілаваў яго. Па вяртанні ў Нямеччыну ў аэрапорце канцлер Нямеччыны Олаф Шольц паціснуў Крыгеру руку.

Аднак, як паведамляе выданне Welt am Sonntag, абвінавачванні, якія выстаўляліся Крыгеру ў Беларусі, вырашыла расследаваць федэральная пракуратура Нямеччыны. Учыненне выбуху, калі яно будзе даказанае, можа цягнуць за сабой крымінальную адказнасць паводле арт. 308 Крымінальнага кодэксу Нямеччыны.

У супольнасці былых беларускіх сілавікоў BelPol раней заявілі, што грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера асудзілі ў Беларусі паводле сфальсіфікаваных доказаў, сабраных сілавікамі Беларусі, якія справакавалі ягоны прыезд на беларускую тэрыторыю і выдалі сябе за прадстаўнікоў Службы бяспекі Ўкраіны і палку імя Кастуся Каліноўскага.