Беларускі грамадскі актывіст і палітычны каментатар Барыс Балтэ, які зараз жыве ў Ізраілі, пракаментаваў спыненне ваенных дзеянняў паміж Ізраілем і Іранам, якое наступіла пасля некалькіх дзён інтэнсіўнага канфлікту і нечаканай дыпламатычнай інтэрвенцыі ЗША.:

– Так планавалася афіцыйна, бо вельмі доўгую вайну Ізраіль проста не змог бы вытрымаць. Мэту-мінімум, якую паставілі перад сабой, – не дапусціць, каб Іран змог стварыць ядзерную зброю, выкананая. Іранскі рэжым разбіты, у яго зараз не будзе моцы падтрымліваць сваіх проксі.
Паводле Балтэ, перамір’е паміж Іранам і Ізраілем можа стаць «прычынай і падставай для пашырэння ўплыву НАТА як гібрыднага стабілізатара не толькі ў рэгіёне Блізкага Усходу, але і ва Усходняй Еўропе», што зараз і выкарыстоўвае Дональд Трамп:
– Зараз адкрываецца саміт НАТА. Трампу трэба паказваць эфектыўнасць палітыкі, каб дамагчыся ад еўрапейскіх краін таго, каб яны павялічылі свой адсотак у бюджэце на абарону да 3.5. Бо, як мы ведаем, зараз у большасці еўрапейскіх краінах гэта адзін, максімум два адсоткі.
Балтэ падкрэслівае, што не варта пераацэньваць трываласць перамір’я. Паводле дадзеных амерыканскай ваеннай выведкі, удары ЗША па ядзерных аб’ектах Ірана не знішчылі запасы ўзбагачанага ўрану і толькі часткова затрымалі ядзерную праграму краіны — прыкладна на некалькі месяцаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






