BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шрайбман пра ўдзел Ціханоўскай у Мюнхенскай канферэнцыі

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, галоўнай тэмай якой застаецца вайна ва Украіне і еўрапейская бяспека. Акрамя гэтага, Ціханоўская плануе сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, што ставіць пытанне, як рэжым Лукашэнкі можа адрэагаваць на гэта ў агульнай геапалітычнай карціне.

Фота: x.com/A_Shraibman

Сітуацыю каментуе палітолаг Арцём Шрайбман:

Святлана Ціханоўская наведае Кіеў з афіцыйным візітам і сустрэнецца з Зяленскім. На гэта ўжо будзе цяжка для Менска не рэагаваць. Варта чакаць нейкіх дыпламатычных дэмаршаў. У Крым Лукашэнка ў тэорыі мог бы з’ездзіць у якасці адказу.

Як адзначае палітолаг, удзел беларускіх прадстаўнікоў ў Мюнхене, як Ціханоўскай, так і Марыі Калеснікавай, мае не толькі сімвалічны характар:

Беларусь ніколі, напэўна, акрамя можа 2021 году не была ў фокусе такіх канферэнцый. Яна заўсёды была перыферыйнай тэмай. І тое, што там ёсць прысутнасць і хаця б пэўны фокус на Беларусь – гэта ўжо, мне здаецца, дасягненне.  

Акрамя пытанняў Украіны і беларускай палітыкі, канферэнцыя прысвечана і ядзернай бяспецы. Як адзначае Шрайбман, Еўропа ўпершыню з канца халоднай вайны абмяркоўвае стварэнне ўласных сілавых ядзерных магчымасцяў, паколькі «ядзерны парасон» ЗША ўжо не разглядаецца як надзейны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя