BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шрайбман: Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі кандыдаты ў прэзідэнты пазбягаюць адкрытай крытыкі дзейнай улады

Падчас анлайн-прэзентацыі аналітычнай справаздачы “Беларускі трэкер перамен” эксперты абмеркавалі нечаканыя тэндэнцыі, звязаныя з маючымі адбыцца прэзідэнцкімі выбарамі.

Заснавальнік агенцтва Sense Analytics Арцём Шрайбман звярнуў увагу на новую рысу выбарчай кампаніі ў Беларусі:

– Такога яшчэ не было ў Беларусі ў электаральных кампаніях, каб не адзін кандыдат у прэзідэнты не крытыкаваў дзейную ўладу, нават у агульных словах. Выбарчая працэдура ў Беларусі паслядоўна пазбаўляецца нават тых элементаў канкурэнцыі, якія былі да 2020 года, і транфармуецца практычна ў бюракратучную фармальнасць.

Падчас прэзентацыі акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі адзначыў, што адміністрацыйнае рэгуляванне цэн у Беларусі прывяло да адмоўных эканамічных наступстваў:

– Самым пацярпелым сектарам ад адміністацыйнага кантролю цэн з’яўляецца сектар рытэйла. Не можа выйсці на другія рынкі, дыверсіфікавацца. Сектар рытэйла – гэта лідар па афіцыйных банкруцтвах. Другі сектар, які больш за ўсё церпіць, – гэта нашыя аграрыі. Прадаваць сваю прадукцыю яны могуць толькі па кантраляваных цэнах унутры Беларусі, або па некантраляваных цэнах у Расеі.

Падчас анлайн-прэзентацыі аналітычнай справаздачы “Беларускі трэкер перамен” праграмны дырэктар Беларускай акадэміі Генадзь Коршунаў адзначыў, што сярод новых тэндэнцый — пераслед не толькі палітыкаў і актывістаў, але і шэраговых беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама іх сваякоў у Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя