Аб правядзенні ў кастрычніку 2026 года на тэрыторыі Беларусі двух вайсковых вучэнняў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) заявіў беларускі міністр абароны Віктар Хрэнін у Бішкеку на сустрэчы з кыргызскім калегам Русланам Мукамбетавым.

Гаворка ідзе пра сумесныя вучэнні з міратворчымі сіламі арганізацыі “Непарушнае братэрства” і спецыяльных вучэннях з войскамі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ “Бар’ер”.
Дэлегацыя Узброеных сіл на чале з Хрэнінам гэтымі днямі наведвае Кыргызстан. Сярод іншага – для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Сёння, 27 лістапада, на гэтай сесіі плануецца разгледзіць кандыдатуру генеральнага сакратара арганізацыі на 2026–2029 гады.
Беларускае Радыё Рацыя





