BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома, хто з Беларусі трапіў у новы пакет санкцый Еўразвязу

Еўразвяз ухваліў 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі. Пры гэтым пад новыя санкцыі трапілі беларускія чыноўнікі і арганізацыі.

Фота: дабрачынны фонд Аляксея Талая

З гучных імёнаў у “чорным спісе” — кіраўнік беларускага “Чырвонага крыжа” Дзмітрый Шаўцоў і паралімпіец Аляксей Талай, датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый. Таксама за арганізацыю вывазу ўкраінскіх дзяцей санкцыі ўведзеныя супраць арганізацыі “Дэльфіны”, яго дырэктаркі Вольгі Волкавай і фонда Аляксея Талая. У спіс з гэтай прычыны трапіў і старшыня Наваполацкага выканкама Дзмітрый Дзямідаў.

Таксама абмежаванні ўвялі супраць кіраўніка Аршанскага авіярамонтнага завода Паўла Случака і Валерыя Шацілы, дырэктара “2566 завода па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення”. Самі прадпрыемствы таксама пад санкцыямі.

Беларускае Радыё Рацыя