BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома, якую зброю ЗША дазволяць выкарыстоўваць на тэрыторыі Расеі

Вашынгтон упершыню заявіў, што дазволіць Украіне абмежаванае выкарыстанне амерыканскіх узбраенняў на тэрыторыі Расеі. The Wall Street Journal даведаўся, якія менавіта магчымасці з’явяцца ў Кіева.

ЗША

Паводле інфармацыі выдання, УСУ змогуць выкарыстоўваць РСЗА HIMARS, ракетныя сістэмы GMLRS і артылерыю для ўдараў па камандных пунктах, складах зброі і іншых цэлях на тэрыторыі Расеі, якія выкарыстоўваюцца для атакі Харкава. Ракеты вялікай далёкасці ATACMS выкарыстоўваць на тэрыторыі Расеі будзе забаронена.

З лютага 2022 года ЗША не дазвалялі выкарыстоўваць любую пастаўленую зброю для ўдараў па цэлях унутры Расеі. Украіне было дазволена наносіць удары толькі па цэлях у анексаваным Расеяй Крыме, паколькі ён знаходзіцца ў міжнародна прызнаных межах Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя