25 кастрычніка адбудзецца апеляцыйнае пасяджэнне ў Вярхоўным судзе па крымінальных “экстрэмісцкіх справах” выконваючага абавязкі старшыні партыі “Народнагая грамада” Яўгена Вільскага, кіраўніцы арганізацыі “Наш дом” Вольгі Карач, а таксама палітычных актывістаў Веранікі Цапкалы, Вадзіма Дзмітрэнкі і Анатоля Котава.
Паводле выконваючага абавязкі старшыні партыі “Народная грамада” Яўгена Вільскага, апеляцыі падаваць трэба і даводзіць справу да канца, каб была магчымасць звяртацца ў міжнародныя структуры:
— Паводле міжнародных законаў, можна падаваць сваю справу ў Еўрапейскі суд толькі пасля таго, як прайшлі ўсе інстанцыі беларускага суда. 25 кастрычніка ў нас будзе апошняя інстанцыя, якую мы пройдзем. І далей мы можам усю гэтую справу падаваць у Еўрапейскія суды. Як я ведаю, Анаіс Марын у сваім апошнім дакладзе ў ААН імаверна дадасць маю справу ў свой даклад. Гэта будзе вынесена ўжо на міжнародны ўзровень, яшчэ не чакаючы нават выніку гэтых нашых судоў.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Нагадаем, усім фігурантам гэтай групы палітыкаў Берасцейскі абласны суд сёлета ў пачатку ліпеня прысудзіў па 12 гадоў пазбаўлення волі. Да таго Котаву і Карач — штрафы па 15 000 базавых велічынь (600 тысяч рублёў), Вільскаму і Дзмітрэнку — 12 000 і 11 000 базавых адпаведна (480 тысяч і 440 тысячаў рублёў), Цапкале — 1000 базавых (40 тысяч рублёў).
Беларускае Радыё Рацыя