Сёння, 4 верасня, стала вядома пра вызваленне яшчэ 30-ці палітвязняў. Многія з іх – бацькі непаўнагадовых дзяцей. Прадстаўніца праваабарончай арганізацыі dissidentby Марына Касінерава і галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка каментуюць гэтую падзею ў размове з нашым карэспандэнтам Уладам Грынеўскім.
РР: Сапраўды выходзяць вязні на волю, з’яўляецца чарговая інфармацыя. І зноўку размова ідзе пра 30 – гэта ўжо нейкая магія ці пра што там думаюць?
Марына Касінерава: Насамрэч не ведаю, магія ці не магія, але гэта дакладна мусяць быць новыя людзі, бо тым разам абяцалі 30, мы пакуль зафіксавалі толькі 25 чалавек. І ў ліпені гэта было 18 асобаў. Пры гэтым нам варта памятаць тое, што піша прэс-служба, інфармацыя можа не заўсёды адпавядаць рэальнасці. Напрыклад, у ліпені былі вызваленні гэтых 18 чалавек, то пісалі, што збольшага гэта будуць цяжка хворыя, хворыя на рак людзі, але з такіх хворых быў вызвалены толькі Рыгор Кастусёў. І агулам з гуманітарнага спісу праваабаронцаў гэта былі толькі тры асобы.
І мы таксама аналізавалі тых людзей, пра якіх вядома. Колькі ім заставалася сядзець да канца тэрміна. Збольшага гэта тыя людзі, якім менш, чым за год заставалася, часам нават адзін тыдзень.
РР: Як адбываецца гэты працэс вызвалення? Мінулых вызваленых палітвязняў паказвалі па тэлебачанні, прымушалі іх пакаяцца. Ці ёсць зараз нейкая падобная інфармацыя?
Марына Касінерава: Пра тое, як адбываецца гэта сёння, я не ведаю, афіцыйныя каналы Беларусі казалі, што нібыта яны ўсе ідуць праз камісію Шведа, але прынамсі нам такой інфармацыі не было вядома пра папярэднія вызваленні. Гэта адбывалася звычайна, што людзі пішуць на памілаванне. Мажліва, гэта і ёсць патрабаваннем, каб нехта змог зняцца для дзяржаўнага тэлебачання. І гэта з’яўляецца часткай такой палітычнай гульні, калі Лукашэнку трэба паказаць на ўнутраны рынак, які ён добры, набліжаюцца ягоныя выбары.
Франак Вячорка: Безумоўна, мы рады, што людзі выходзяць, што гэты працэс памілавання працягваецца. Відавочна, што тут можа быць некалькі прычынаў гэтаму працэсу. Першая – Лукашэнка рыхтуецца да выбараў і спрабуе нейкім чынам паказаць гуманнасць, нават сваім прыхільнікам, якія не разумеюць, навошта так жорстка быць з беларусамі. Магчыма, гэта мэсадж Захаду, але таксама гэта вынік ціску, міжнародных намаганняў па вызваленні палітвязняў. Таму што калі б пра іх не гаварылі на кожнай сустрэчы, не падымалі б гэтае пытанне, у тым ліку Гутэрыш, кіраўнік ААН, гэтае пытанне ставіў рубам перад Лукашэнкам, то, магчыма, не было б і вызваленняў.
Так ці інакш з аднаго боку трэба радавацца, з іншага боку трэба дамагацца вызвалення кожнага.
РР: Працэс гэты дзіўны і далей адбываецца, з аднаго боку людзі выходзяць, з другога боку – бяруцца іншыя закладнікі. І гэтая гісторыя паўтараецца ў Беларусі. І менавіта апошнія 20 гадоў палітвязні вызваляліся пад ціскам міжнароднай супольнасці. Як гэтую цыклічнасць увогуле разумець?
Франак Вячорка: Гэтая цыклічнасць, на якой жыве і на якой кіруецца рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Ён працуе па сваіх звычайных цыклах, кожную выбарчую кампанію пасля пратэстаў ён праводзіць масавыя рэпрэсіі, палохае грамадства, і гэта дазваляе яму пражыць яшчэ нейкі перыяд да наступных выбараў, і потым адбываецца адліга і паляпшэнне з Захадам. Але зараз сітуацыя адрозніваецца, таму што ідзе вайна
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя