Старшыня Сейма Польшчы Шымон Галоўня назваў дату прэзідэнцкіх выбараў гэтага года. Першы тур адбудзецца 18 траўня, а другі, у выпадку неабходнасці, — 1 чэрвеня, паведамляе RMF.

Фармальна прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 15 студзеня. Аднак Галоўня падкрэсліў, што вырашыў абвясціць дату іх правядзення на тыдзень раней за гэты тэрмін.
„Я хачу, каб гэты працэс быў празрыстым, каб усе мелі роўныя магчымасці і маглі падрыхтавацца да гэтай вельмі важнай падзеі“, — патлумачыў старшыня Сейма.
Канчатковыя даты яшчэ трэба ўзгадніць з выбарчай камісіяй. Згодна з прапановай Галоўні, вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты працягнецца да 4 красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя






