BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сталі вядомыя вынікі выбараў сябра дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў ПАСЕ

14 студзеня адбыліся слуханні Каардынацыйнай Рады па пытанні абрання шостага прадстаўніка ў склад дэлегацыі Рады ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. Пра гэта паведаміў сёння тэлеграм-канал выбарнага органа.

Фота: focus.ua

Свае кандыдатуры вылучылі тры прадстаўніцы з розных фракцый: Таццяна Мартынава (фракцыя «Хопіць Баяцца»), Рыта Гаціх (фракцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”»), Таццяна Хоміч (фракцыя «Беларусы»)

Па выніках рэйтынгавага галасавання ў склад дэлегацыі абрана Рыта Гаціх, набраўшы 64 балы.

Такім чынам, дэмакратычныя сілы у ПАСЕ прадстаўляюць:

Аляксандра Мамаева (кіраўніца дэлегацыі), Павел Латушка, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава, Валер Мацкевіч і Рыта Гаціх.

Беларускае Радыё Рацыя