
Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Расеі варта называць спецыяльнай электаральнай кампаній. Паколькі гэта мерапрыемствы па пераабранню Уладзіміра Пуціна, – перакананы сябра незарэгістраванай Лібертарыянскай партыі Расеі, магістрант філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэту ў Празе Станіслаў Рудкоўскі:
– Калі мы кажам пра выбары ў межах нейкіх дэмакратычных працэдур, то яны былі цалкам парушаныя. Хаця б той факт, што так званыя выбары не маглі праходзіць на акупаваных украінскіх тэрыторыях. Хутчэй за ўсё перапішуць імёны выбаршчыкаў і зразумела на карысць якога кандыдата яны іх перапішуць.
Выбары ў Расеі павінны адбыцца з 15 па 17 сакавіка бягучага года. Хто пераможа — ужо і так зразумела.
Беларускае Радыё Рацыя