У Юліі Навальнай, жонкі палітыка Аляксея Навальнага ёсць шанец супрацьстаяць рэжыму Пуціна. І хаця ў параўнанні да Святланы Ціханоўскай яна не была абраная прэзідэнтам, тым не менш – гэта галоўны апанент расейскай улады, – у гэтым перакананы сябра незарэгістраванай Лібертарыянскай партыі Расеі, магістрант філасофскага факультэту Карлава ўніверсітэту ў Празе Станіслаў Рудкоўскі:
– Дыктатуры такога кшталту грунтуюцца на мужнасці, патрыярхальнасці, вельмі вульгарным разуменні ролі жанчыны ў грамадстве. Я маю на ўвазе такія рэжымы, як пуцінскі рэжым, лукашэнкаўскі рэжым у Беларусі. Сам той факт, што і Лукашэнка апынуўся перад такім выбарам. Дапусціўшы Святлану Ціханоўскую да выбараў зрабіў сябе нелегітымным, бо ва ўсім цывілізаваным свеце яе лічаць прэзідэнткай Беларусі, а гэта так і ёсць.
Аляксей Навальны памер 16 лютага, у пятніцу, у адной з папраўчых калоній у Расеі. Ягонае цела да гэтага часу не было выдадзена родным. Мяркуецца, што пахаванне пройдзе праз два тыдні.
Беларускае Радыё Рацыя