BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла з традыцыйным святочным зваротам да беларусаў

Старшыня Рады БНРІвонка Сурвіла выступіла з традыцыйным святочным зваротам да беларусаў. «Нашая зямля пакрысе зноў пераходзіць у рукі захопнікаў, у якіх адна мэта — сцерці нас з паверхні Зямлі!», – канстатавала Сурвіла.

YouTube player

Таксама старшыня Рады БНР паведаміла, што мела магчымасць пагутарыць з некаторымі з вызваленых сёлета палітвязняў – з Алесем Бяляцкім і Паўлам Севярынцам. Сурвіла назвала іх «прыкладамі нязломнасці і адданасці Бацькаўшчыне».

Асабліва яе кранула «гутарка са Змітром Дашкевічам і ягонай жонкай Настай, якія разам з чатырма дзеткамі нарэшце ўз’ядналіся».

Яна пажадала беларусам утульна правесці святы, «а перадусім набрацца сілаў, каб магчы неадкладна брацца за так патрэбную працу на карысць нашай Бацькаўшчыны».

«Дык жадаю Вам поспеху, дарагія мае Сябры! Памажы Вам Божа!!! Жыве Беларусь!», — закончыла свой зварот старшыня Рады БНР.