Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця старшынства Польшчы ў Радзе Еўразвязу на запрашэнне польскага боку. Латушка выказаў удзячнасць польскім уладам за праяўленую ініцыятыву і падкрэсліў, што стратэгія Польшчы, накіраваная на ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, адпавядае інтарэсам як Беларусі, так і Польшчы.

Паводле яго слоў, для дэмакратычных сіл Беларусі важна працягваць сумесную працу з еўрапейскімі партнёрамі, уключаючы Польшчу, для пашырэння падтрымкі беларускай культуры, незалежных медыя і адукацыйных праектаў. Асноўнымі прыярытэтамі беларускай дэмакратычнай супольнасці, адзначыў Латушка, з’яўляюцца непрызнанне выбараў, якія рыхтуе рэжым Лукашэнкі, і прыцягненне яго да адказнасці за рэпрэсіі і злачынствы.
Беларускае Радыё Рацыя






