BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Статус нацыянальнай лідаркі будзе мець Святлана Ціханоўская да моманту правядзення свабодных выбараў у Беларусі

Статус нацыянальнай лідаркі будзе мець Святлана Ціханоўская да моманту правядзення свабодных выбараў у Беларусі. Такі асноўны пасыл беларускаму і міжнароднаму грамадству прагучаў на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Вільні. Пратакол падпісалі Офіс Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада.

Падводзячы вынікі канферэнцыі Святлана Ціханоўская зазначыла, што па некаторых пытаннях яны змаглі дамовіцца, недзе паспрачацца, па некаторых пытаннях давядзецца яшчэ паразмаўляць.

 Мы прынялі  пратакол узаемадзеяння ўнутры дэмакратычных сілаў і гэты дакумент асноватворны. Гэта правілы, па якіх мы будуем не толькі нашу супрацу, але і давер унутры дэмакратычных сілаў. Мы зафіксавалі ролі і абавязкі кожнага інстытута дэмакратычных сілаў.

Таксама падчас канферэнцыі Андрэй Стрыжак прадставіў канцэпцыю Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным, у якім будзе пакуль 8 арганізацый і які падтрымалі пна сёння дзве краіны.       

– На сённяшні дзень гутарка ідзе недзе пра 1.2 -1.5 мільёна еўра ад двух краінаў, паглядзім колькі змогуць дадаць іншыя краіны, з якімі зараз ідуць перамовы, але ў любым выпадку сухі астатак – гэта тое, што ў цябе ёсць на рахунку і што ты можаш размяркоўваць. Я вельмі спадзяюся, што сума будзе значная і яна дазволіць пакрыць хаця б частку тых патрэбаў, якія ёсць у сем’яў палітзняволеных, палітзняволеных, у тым ліку і вызваленых палітзняволеных. У першую чаргу гэта разлічана на тых людзей, якія знаходзяцца ўнутры Беларусі.

Падчас  канферэнцыі Кабінет прадставіў новых прадстаўнікоў, была прынятая платформа 2025 наконт выбараў у Беларусі,  а таксама былі распрацаваныя праекты дэкларацыяў:аб падтрымцы палітвязняў, незалежных медыя, аб прыярытэтах замежнай палітыкі, аднаўлення справядлівасці.

Беларускае Радыё Рацыя