BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што азначае ўведзены Беларуссю бязвізавы рэжым з Еўропай?

Беларусь уводзіць бязвізавы ўезд для грамадзян 35 краін Еўропы. Новы рэжым пачне дзейнічаць ужо з 19 ліпеня.

Фота з адкрытых крыніц

Прычыны ўвядзення бязвізу тлумачыць палітолаг Аляксандр Фрыдман:

эта перш за ўсё, канешне, прапагандысцкая гісторыя, каб зрабіць пэўныя крокі, каб прадэманстраваць так званую адкрытасць. Таму што эфекту сур’ёзнага відавочна не будзе. Каб паказаць, што мы гатовыя да магчымасцяў збліжэння з Захадам. Другі момант – у пэўным сэнсе эканамічны. Не думаю, што іх будзе шмат, але пэўныя турысты, напэўна, з’явяцца. Гэта з фінансавага пункту гледжання таксама цікава.

Бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін ЕЗ будзе дзейнічаць па 31 снежня 2024 года ў наземных (аўтадарожных і чыгуначных) і паветраных пунктах пропуску. Дзейны рэжым бязвізавага ўезду праз наземныя пункты пропуску для грамадзян Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краін таксама захоўваецца.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя