Рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб спыненні ваеннай дапамогі Украіне можа пакінуць мільёны мірных жыхароў безабароннымі перад расейскімі балістычнымі ракетамі, піша CNN.

Як адзначаецца, ва Украіны ёсць толькі адзін спосаб абараніць сябе ад дадзеных ракет Расеі – амерыканскія ЗРК Patriot, боепрыпасы для якіх з-за паўзы ў ваенных пастаўках могуць неўзабаве скончыцца.
“ЗША валодаюць ліцэнзіяй на ракетныя сістэмы Patriot, а таксама вырабляюць ракеты для іх, што робіць вельмі складаным для многіх еўрапейскіх краін іх аднаўленне”, – заявіла намеснік кіраўніка групы па Расеі і аналітык Інстытута вывучэння вайны Кацярына Сцепаненка.
Колькі названых ракет ёсць на складах ва Украіне, невядома, як і тое, ці ёсць на падыходзе новыя адпаведныя пастаўкі з ЗША, адзначылі ў CNN.
Вядома, што больш за дзясятак іншых краін маюць батарэі Patriot, уключаючы Грэцыю, Саудаўскую Аравію, Польшчу і Паўднёвую Карэю, але яны неахвотна адпраўляюць іх ва Украіну з-за пагроз, з якімі сутыкаюцца самі, гаворыцца ў публікацыі
Па словах аналітыкаў, украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць Patriot надзвычай эфектыўна, збіваючы ракеты, якія, па сцвярджэнні Масквы, немагчыма перахапіць, напрыклад, аэрабалістычныя ракеты “Кінжал”, але гэта абыходзіцца вельмі дорага.






