Пакуль перамовы па вызваленні ізраільскіх закладнікаў зайшлі ў тупік. Нягледзячы на гэта ізраільскі бок робіць усё магчымае, каб вызваліць сваіх грамадзян, распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраілю:
– Ідуць перамовы пра вызваленне, але ХАМАС патрабуе спынення вайны, каб яны пачалі перамовы пра вызваленне закладнікаў. Для Ізраілю гэта непрымальна. У нас вельмі цэніцца чалавечае жыццё, гэта самае важнае. Усе разумеюць, што калі мы зараз спынімся, то гэта будзе на руку ХАМАСу, гэта будзе на руку тэрарыстам.
Палесціна-ізраільскі ваенны канфлікт пачаўся 7 кастрычніка бягучага года. Надалей працягваецца ваенная аперацыя ў Сектары Газа. Па выніках баёў загінула больш за 160 ізраільскіх вайскоўцаў. Звыш 100 ізраільскіх грамадзян зараз знаходзяцца ў палоне ХАМАС.
Беларускае Радыё Рацыя