Расейскі палітычны і грамадскі дзеяч Міхаіл Хадаркоўскі, які даўно жыве за мяжой, сустрэўся ў Варшаве з расейскай дыяспарай і сябрамі Антываеннага камітэта.
Пасля кароткага выступлення Міхаіла Барысавіча сустрэча працягнулася ў форме пытанняў і адказаў. Звярнуў на сябе ўвагу 18-гадовы Андрэй Флука, эмігрант з Пецярбурга, які нязгодны з меркаваннямі Хадаркоўскага пра віноўнікаў вайны, таксама ён супраць таго, што ўкраінская армія зайшла на тэрыторыю Расеі.

Гаворыць Андрэй Флука:
– Міхаіл Борысавіч казаў, што расейскі народ вінаваты ў гэтым. Я з гэтым нязгодны. Па-першае, вельмі шмат мабілізаваных, якіх Пуцін зганяе, як скаціну, на вайну. Шмат людзей ідзе туды ад беднасці, шматлікія ад прапаганды, якая 24 гады ўлівалася ў іх мазгі.

Адмоўна ўспрыняў выказванні Андрэя Флука яго равеснік з Украіны. Ён лічыць, што з такім стаўленнем да вайны маладога пакалення, канца вайны не відаць:
– Расея разам з расейцамі сапсавала мне жыццё, я згубіў сваё каханне, сваіх сяброў, у мяне не было выпускнога. І чуць такія размовы, што не ўсе расейцы вінаватыя, якое права мае Украіна ісці ў наступ, то бок абараняцца. Я ў шоку.
Хадаркоўскаму было зададзена шмат розных пытанняў ад прысутных на сустрэчы, у тым ліку ад беларуса з украінцам. Іх прагматычныя пытанні прагучалі спакойна, без злосці.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя