Вызваленне ізраільскіх закладнікаў у Рафех і Сектары Газа і правядзенне там ваеннай аперацыі стала цяпер у прыярытэце для Ізраіля. Канфлікт з Іранам часова сціх. Застаецца напружанай сітуацыя на ліванскай мяжы, – адзначыў грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся ў Беларусі, Уладзімір Эпштэйн:

– На сёння ўжо ўсё прайшло і на сёння стаіць пытанне пра Рафех: уваходзіць туды ці не і што там рабіць з ХАМАСам. Таму што з Іранам мы ўжо пагулялі ў “падкіднога дурня”, гульня скончаная на дадзены момант. А Рафех – гэта апошні населены пункт, у якім застаецца ўлада ХАМАС, поўная прычым.
Палестына-ізраільскі канфлікт працягвацца больш за паўгода. Ён пачаўся з тэрарыстычнага акту, учыненым прадстаўнікамі ХАМАС на ізраільскай тэрыторыі. Да гэтага часу невядомы лёс звыш 100 ізраільскіх закладнікаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя