На фоне таго, што Беларусь ужо некалькі тыдняў не выпускае літоўскія фуры, фактычна прымушаючы Вільню да перамоваў на ўзроўні МЗС, Літва шукае шляхі вырашэння канфлікту, не паддаючыся палітычнаму ціску.

Як адзначаюць эксперты, у тым ліку палітолаг Аляксандр Класкоўскі, сітуацыя патрабуе дакладных тэхнічных рашэнняў, але эфектыўнае зніжэнне напружанасці можа адбыцца толькі пры міжнароднай падтрымцы, у першую чаргу — ЗША:
-Для Літвы няпэўная перспектыва ў сэнсе ўзмацнення ціску, а фуры стаяць ужо цяпер, Беларусь пагражае іх канфіскацыяй, і мне здаецца, што развязваць пытанне трэба хутчэй. Таму Вільні трэба будзе прымаць нейкія самастойныя рашэнні. Магчыма, што тут ЗША паўплываюць на абодва бакі. Пытанне будзе ўпірацца яшчэ і ў транзіт праз літоўскі порт Клайпеда.
Паводле Класкоўскага, самі перамовы на ўзроўні МЗС наўрад ці адкрыюць Беларусі шлях да змякчэння санкцый ці выхаду з міжнароднай ізаляцыі. Уключэнне ЗША можа зрабіць дыялог больш устойлівым і збалансаваць сітуацыю ў рэгіёне, дзе дзеянні Менска разглядаюцца ў кантэксце больш шырокага расейскага ўплыву.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя




