BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што думаюць грамадзяне ЗША пра выбары?

Увесь свет сочыць за перадвыбарчай кампаніяй у Амерыцы. Гэтая вядучая краіна з устойлівай дэмакратыяй цікавая ўсім. Ад таго, як будуць ісці справы ў самой Амерыцы, залежыць сітуацыя ва ўсім свеце.

Пра тое, што думаюць самі грамадзяне Амерыкі ў гэты лёсавызначальны перыяд, мы пагаворым з госцем Беларускага Радыё Рацыя беларусам Вадзімам Якушыкам, які мае амерыканскае грамадзянства і будзе ўдзельнічаць у выбарах:

РР: Скажыце, калі ласка, якая абстаноўка ў тым горадзе, дзе вы жывяце — Лос-Анджэлесе? Перадвыбарчы час, гарачая пара.

– У Лос-Анджэлесе зараз толькі ідуць адны размовы пра выбары. Людзі раздзяліліся на дэмакратаў і на рэспубліканцаў. Усё, з кім мы гутарым, усе карэнныя жыхары, якія жывуць каля нас, нашыя знаёмыя, яны, вядома, за рэспубліканцаў. А ўсе, у асноўным, хто прыезджыя, яны за дэмакратаў.

РР: А вось вы асабіста за каго будзеце галасаваць?

– Я буду галасаваць за рэспубліканцаў.

РР: Чаму вы зрабілі такі выбар?

– Таму што дэмакраты нагадваюць мне крышку камунізм. Пры дэмакратах у іх лозунг адзін: забяром у багатых і аддамо бедным.

РР: Мне здаецца, што людзі такога складу, як вы дэмакратычнага, бо вы з’ехалі з Беларусі ў Амерыку толькі таму, каб быць свабодным чалавекам. То яны звычайна прымаюць бок дэмакратаў, і так сказаць, галасуюць за дэмакратаў. А вы чамусьці амаль аўтарытарнага рэспубліканца Трампа выбіраеце.

– Я за дэмакратыю. І я люблю гэты рух дэмакратычны. Але яно ператварылася ў камунізм. Дэмакратыю трэба прымяняць людзям тым, каму гэта трэба. А зараз на чалавека па дзве з паловай тысячы даляраў. Калі ўзяць сярэднестатыстычную сям’ю, гэта двое дарослых і двое дзяцей. Груба кажучы, на дарослых гэта пяць тысяч і на дзяцей па тысячы гэта будзе сем тысяч. Скажыце, калі ласка, калі ў мяне заробак шэсць-сем тысяч, яму дапамогу будуць даваць сем тысяч, дык навошта яму працаваць? Цяпер, дапусцім, большасць людзей, хто гавораць яны за дэмакратыю. Цяпер, мне здаецца, я дапускаю такі момант, што яны ў асноўным галасуюць за вось гэтыя бясплатныя датацыі, а не за дэмакратыю. Яны не разважаюць аб тым, што трэба дапамагаць людзям, якія менавіта маюць патрэбу ў гэтым. Цяпер, дапусцім, калі адкрыліся гэтыя межы, прыходзіць, як Трамп кажа, невядома хто, людзей не правяраюць. Сюды ідзе вельмі шмат бандытаў, людзей, якія не хочуць працаваць. Раней Амерыка славілася тым, што давала грын-карты разумным людзям, якія хочуць працаваць, якія маюць патрэбу моцна ў нечым, што яны не маглі атрымаць за свае працы і разумовыя здольнасці, што не былі рэалізаваны ў іншых краінах, і Амерыка разглядала такія справы і давала такім разумным і працавітым людзям прыходзіць сюды. А зараз сюды ўсе ідуць у асноўным толькі па бясплатныя датацыі.

З госцем Беларускага Радыё Рацыя Вадзімам Якушыкам размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя