BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што кажуць беларусы пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага?

Беларусы рады за вызваленне чарговай невялікай партыі закладнікаў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку і Сяргея Ціханоўскага. Але ў засценках дыктатара застаецца больш тысячы толькі афіцыйна прызнаных праваабаронцамі палітвязняў, якія знаходзяцца ў нечалавечых умовах.

Зміцер Лупач

Гаворыць актывіст Зміцер Лупач:

– Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 чалавек выйшлі на волю. Вядома для мяне вызваленне Ціханоўскага стала нечаканасцю. Я думаў, што Лукашэнка будзе трымаць яго да апошняга. Але добра, што Сяргей выйшаў на волю.

Алена Янушкоўская: Калі ён тут з’явіцца, то можа што-небудзь зрушыцца з месца.

Сяргей Коршун

Сяргей Коршун: Гэта чарговая частка якойсьці палітычнай гульні.

Алена Маслюкова

Алена Маслюкова: Вызвалены былі толькі палітзняволеныя, значыць, рэжым ускосна прызнае, што ёсць палітвязні ў Беларусі.

Па словах праваабаронцы Алены Маслюковай, у турмах па-ранейшаму застаюцца больш тысячы палітвязняў, сярод якіх кіраўнік «Вясны», Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

Ці працягнецца лібералізацыя па выпуску людзей, без віны кінутых за краты – пытанне застаецца адкрытым.

Беларускае Рацыя Рацыя