BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Што мы атрымалі зараз? Лукашызм дубль 2”

Сябра партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алена Янушкоўская заняла непрымірымую пазіцыю да адмоўных з´яў у працы Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады, а таксама НАУ Паўла Латушкі.

Яна публікуе свае крытычныя заўвагі ў «Фэйсбуку», абапіраючыся на канкрэтныя факты і лічбы.

Алена Янушкоўская кажа, што яна гаворыць праўду, а без праўды ніякая дзейнасць са станоўчымі вынікамі проста немагчыма:

– Калі не крытыкуе СМІ, то даводзіцца нам крытыкаваць. Любыя крытычныя водгукі прасякаюцца і ідзе такі бурны хейт у адказ. Усё гэта пад дэвізам “Не карміце рэжым!” Увогуле, калі не існуе крытыкі, то няма ніякай адказнасці і людзі робяць, што хочуць. Што мы атрымалі зараз? Лукашызм дубль 2.

Паводле Алены Янушкоўскай, адсутнасць канкрэтных вынікаў працы Ціханоўскай і Латушкі, пастаянныя правалы і скандалы гавораць самы па сабе. 5 гадоў дастатковы тэрмін для вынікаў і далейшай замены неэфектыўнага кіраўніцтва.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя