На нашых хвалях пабывала адна з лідарак спісу “Еўрапейская Беларусь” Алена Коўшык.
РР: Што перашкаджае Каардынацыйнай радзе першага склікання і пачаць працаваць? Гэта быў палітычны дэмарш? Як вы асабіста ацэньваеце гэтую сітуацыю?
– Нельга сказаць пра тое, што Каардынацыйная рада не пачала працу, мы пачалі падрыхтоўку пачатку працы. Праблема ў тым, што дзейным статуце Каардынацыйнай рады не прапісаны механізм таго, як Каардынацыйная рада зможа прайсці аднаўленне дзейнасці ў новым складзе. Усе праблемы звязаныя з гэтым, то бок гэта проста было недапрацавана. Мы спрабуем гэта выправіць, знайсці нейкае вырашэнне. Гэта выклікае шмат эмоцый шмат у якіх людзей, але трэба каб Каардынацыйная рада пачала дзейнічаць.
РР: Кажуць, што гэта нейкі такі захоп улады атрымліваецца. Як вы бачыце гэта са свайго боку? Захоп улады ці навядзенне парадку? Бо такія меркаванні таксама гучаць.
– Так, дзякуй за такое цвярозае стаўленне да таго, што адбываецца. Шаноўнае спадарства, заклікаю ўсіх не казаць пра нейкую ўзурпацыю ўлады, захоп улады, дыктатуру, спіс большасці. Гэта выглядае, як мінімум недарэчна. Зараз наша галоўная задача – гэта стварэнне аргкамітэта, які ўчора правёў сваё першае пасяджэнне. На гэтым аргкамітэце прысутнічалі прадстаўнікі сямі з васьмі спісаў, запрашэнні атрымалі ўсе спісы.
РР: Хто не ўдзельнічаў?
– Не ўдзельнічаў “Блок Ягорава і Пракоп’ева”. Хіба ўсе іншыя спісы ўдзельнічалі. Запрашэнне было адкрытым. Запрашэнне накіроўвалася і праз сакратарыят і па асабістых каналах таксама, каб напэўна ўсе атрымалі. Мы абмеркавалі асноўныя пытанні, як нам правесці асноўнае пасяджэнне, выбраць кіруючыя ўлады і далей пачаць працу над зменам у статуце. Мы разумеем, што гэтыя змены неабходныя ў сувязі з тым, што зараз Каардынацыйная рада выглядае не так, як пры другім скліканні. Гэта людзі абраныя, гэта зусім іншая вага спісаў, гэта зусім іншыя прынцыпы дзейнасці, іншыя прынцыпы будавання спісаў, фракцый альбо кааліцый. Гэта ўсё павінна быць адлюстравана таксама ў дзейным статуце, а гэтага зараз няма.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя