BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што ў Варшаве палічылі “няўмелай правакацыяй” Менску

“Няўмелая правакацыя“ – так адрэагавалі ў МЗС Польшчы на адкрыццё новага будынка Генеральнага консульства Расеі ў Гародні, якое адбылося ў памяшканні, дзе раней размяшчалася грамадская арганізацыя польскай меншасці.

Фота: © Sputnik

У знешнепалітычным ведамстве Польшчы заявілі, што не збіраюцца заяўляць афіцыйны пратэст з гэтай нагоды.

Пра адкрыццё Генконсульства Расеі ў Гародні па новым адрасе (вул. Гараднічанская, 40) на наступны дзень пасля цырымоніі, 4 красавіка, паведаміў Гарадзенскі аблвыканкам. У рэлізе сказана, што дыпаб’ект размешчаны “ў больш зручным для наведвальнікаў месцы, чым папярэдняе памяшканне <…> па вул. Цагляная, 2/2“. Як вядома, раней на Гараднічанскай размяшчалася грамадская арганізацыя польскай меншасці “Польска мацеж школьна“ (“Polska Macierz Szkolna”). Арганізацыю, якая працавала з 1995 году, ліквідавалі ў 2022 годзе, пабудаваны ў 2011 годзе будынак быў канфіскаваны і выстаўлены на аўкцыён.