Хезбала спрабуе выйграць час і падрыхтавацца да новай атакі на ізраільскую зямлю — толькі гэта можа сведчыць перамір’е Ізраіля і Лівана. Такой думкі прытрымліваецца грамадзянін Беларусі і Ізраіля спадар Дзяніс. Ён адзначыў, што пакуль што рана грамадзянам Ізраіля вяртацца ў свае дамы бліз ліванскай мяжы:
— Людзі не вераць у тое, што гэта будзе перамір’е. Людзі вераць у тое, што гэта зацішша. Людзі вераць, што гэта зручна нашаму прэм’ер-міністру, паважанаму ці не паважанаму. Людзі вераць у тое, што гэта ўсё скончыцца чарговай эскалацыяй. Пагатоў, што на фоне ўсяго цяпер яшчэ і ў Турцыі і Сірыі вельмі цікавыя справы і дзеянні.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Перамір’е ізраільскага і ліванскага боку было распачатае ўчора, 27 лістапада. Не выключана, што ХАМАС таксама можа праявіць аналагічную ініцыятыву, аднак кіраўніцтва ізраільскай дзяржавы хутчэй не пагадзіцца.
Беларускае Радыё Рацыя