BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што зменіцца для Беларусі з прыходам Трампа?

Сусветная палітыка нібы застыла – чакаюць інаўгурацыі Дональда Трампа ў ЗША ды яго першыя дзеянні. А гэты палітык характарызуецца, як непрадказальны. Чаго тут чакаць для Беларусі ды больш шырока для нашага рэгіёну&

Абмяркоўваем тэму з намеснікам кіраўніка Народанага антыкрызіснага ўпраўлення Арцёмам Бруханам.

-Амерыка – гэта дэмакратычная краіна, дзе працуюць інстытуты. Гэта самае галоўнае. Прэзідэнт можа мяняць палітыку так ці інакш, але яму ў першую чаргу прыйдзецца кансультавацца з чыноўнікамі і дзяржслужбоўцамі, якія фармуюць палітыку па тых ці іншых накірунках. Беларусь – гэта тая краіна,  у якую ён у першую чаргу ўнікаць не стане. Ён будзе ў першую чаргу прасіць сваіх дарадцаў правесці нейкую аналітыку дзеля прыняцця нейкага рашэння. Я не думаю, што радыкальна рыторыка, падыходы і палітыка ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і да Беларусі ўвогуле зменяцца.

Дональд Трамп зараз фармуе сваю каманду. Намінацыі гучаць штотыдзень: сёння прагучала намінацыя на кіраўніка Федэральнага бюро расследаванняў. Пасаду дырэктара зойме дарадца Каш’яп Патэль. Прэзідэнцкая кампанія 2024 года завяршылася ў ЗША агульнанацыянальным галасаваннем, якое прайшло 5 лістапада, інаўгурацыя новага прэзідэнта адбудзецца 20 студзеня ў 2025 годзе.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя