BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што зрабіць, каб выпусцілі Севярынца і Статкевіча?

Аляксандр Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, а таксама цягам ліпеня на волю ў Беларусі выйшлі больш за два дзясяткі палітзняволеных. Што зрабіць, каб на волю выйшлі такія вядомыя палітыкі як Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч?

Каментуе палітолаг Вадзім Мажэйка:

-Як і заўжды ў камунікацыі з дыктатарамі гэта мусіць быць камбінацыя ціску з розных бакоў – ціск і эканамічны, і палітычны, і дыпламатычны. Дыпламатычны – гэта могуць быць як гучныя заявы, гэтаксама і такая вось дыпламатыя, якую зараз нам прадэманстраваў спадар Дуда, калі лётаў у Пекін, то бок, можна ціснуць праз розных хаўруснікаў Менска. Гэта абсалютна стандартная схема, калі ты на дыктатара ціснеш усімі магчымымі сродкамі.

Палітолаг упэўнены, што перамовы з Лукашэнкам наконт палітзняволеных магчымыя, але немагчымы гандаль, пра які пішуць як беларускія, так і замежныя СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя