BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стратэгія Украіны працуе – гаворыць галоўнакамандуючы

Украіна робіць усё магчымае, каб не страціць горад Пакроўск і Курская аперацыя дапамагае ў гэтым. У прыватнасці, яна пазбавіла акупантаў магчымасці манеўраваць сваімі часткамі. Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы ВСУ Аляксандр Сырскі ў інтэрв’ю CNN.

Па словах генерала, за апошнія 6 дзён расейцы не прасунуўся ні на метр, таму стратэгія Украіны працуе. Цяпер у раёне Пакроўску ўмацоўваюць абарону. Таксама Сырскі распавёў, што Украіна выбрала Курскую вобласць Расеі для ўдару, таму што яна аказалася самым слабым месцам у абароне акупацыйнай арміі. Паводле Сырскага, калі расейцы пачалі несці страты на Харкаўшчыне, яны былі вымушаны перакідаць туды падраздзяленні, якія былі ў Курскай вобласці. Аднак, нягледзячы на ​​правал аперацыі, акупанты не хацелі адмаўляцца ад свайго пляну і “разглядалі гэты плацдарм для далейшых дзеянняў”.