«Сёння страты Расеі ва Украіне дасягнулі аднаго мільёна забітых і параненых у баях. Мільён страчаных дарэмна — Расея не дасягнула ніводнай стратэгічнай мэты свайго паўнамаштабнага ўварвання. І не дасягне», — напісаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга на платформе X.

Міністр адзначыў, што Украіна не пачынала гэтую вайну і больш за ўсіх хоча яе заканчэння. «Мы адданыя міру. Толькі Расея перашкаджае мірным намаганням, адмаўляецца ад спынення агню і сустрэчы лідараў і робіць усё, каб зацягнуць вайну. Ціск на агрэсара трэба ўзмацніць», — адзначыў ён.
Паводле Сыбігі, расейскае ваеннае камандаванне і палітычнае кіраўніцтва павінны несці адказнасць за варварскую і незаконную агрэсію.
На мінулым тыдні амерыканскі Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў падлічыў, што ваенныя страты Расеі неўзабаве дасягнуць аднаго мільёна салдат, у той час як страты Украіны складуць каля 400 000.
Беларускае Радыё Рацыя






