Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт былога міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба Валерыя Герасімава.

Пра гэта паведамляецца на сайце суда. Адзначаецца, што Герасімаў і Шайгу нясуць адказнасць за ваенныя злачынствы: нанясенне ўдараў па грамадзянскіх абʼектах, прычыненне шкоды грамадзянскаму насельніцтву, яны выдавалі злачынныя загады і не ажыццяўлялі належны кантроль над сіламі, якія знаходзяцца пад іх камандаваннем.
«…ёсць разумныя падставы меркаваць, што двое падазраваных нясуць адказнасць за ракетныя ўдары, нанесеныя расейскімі ўзброенымі сіламі па ўкраінскай электраэнергетычнай інфраструктуры..», — таксама адзначаецца ў паведамленні суда.






