BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супольнае супрацьстаянне агульным праблемам – шлях да паляпшэння адносін

Міжчалавечыя адносіны ўкраінцаў і палякаў апошнім часам мелі тэндэнцыю пагаршэння. Пра гэта сведчаць, у прыватасці, выпадкі ксенафобіі на побытавым узроўні.

На думку аналітыка праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Паўла Радзя, палепшыць нейкім чынам гэтыя стасункі можа ўсведамленне агульнай пагрозы, як гэта было ў 2022 годзе.

– Неяк штучна іх палепшыць, я думаю, не атрымаецца. Немагчыма людзей у адзін момант прымусіць лепш ставіцца адзін да аднаго. Я думаю, што ў бліжэйшы час яны разам могуць супрацьстаяць якімсьці пагрозам. Бо нішто так не збліжае, як пэўная праблема. І гэта адбылося ў 2022 годзе, калі пачалася поўмаштабнае ўварванне Расеі ва Украіны. Раней украінцы да палякаў таксама мелі шмат прэтэнзіяў, але ў адзін момант яны пра іх забылі і сканцэнтраваліся на тым, што было важным на той момант.

Калі з’явіцца такая пагроза, то і палякі, і ўкраінцы зразумеюць, што яны шмат у чым знаходзяцца, вобразна кажучы, у адной лодцы, і ім лепей трымацца разам і разам даваць раду тым праблемам, з якімі яны сутыкаюцца. Гэта тое, што можа даць хуткае па часе паляпшэнне стасункаў, лічыць палітолаг.

Беларускае Радыё Рацыя