BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраца Офіса Ціханоўскай і НАУ: кааліцыя для дэмакратычнай Беларусі

У Варшаве 5-га лютага адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ). Падчас сустрэчы абмеркавалі каардынацыю працы Офіса Ціханоўскай і НАУ, юрыдычныя напрамкі, а таксама прыцягненне прадстаўнікоў рэжыму да міжнароднай крымінальнай адказнасці.

Каментуе ўдзельнік сустрэчы, спікер КР і прадстаўнік каманды НАУ Арцём Брухан:

-Мы разам, мы працягваем супрацу. Шмат якія эксперты, калі не памыляліся, то выдавалі пажаданае за тое, што ёсць насамрэч, пра магчымы канфлікт Святланы Ціханоўскай і Паўла Паўлавіча, калі Офіс пераедзе ў Варшаву.

Па словах Брухана, каманда НАУ падзялілася інфармацыяй па сваёй дзейнасці: дапамога палітвязням, санкцыйны трэкінг і праца па легалізацыі беларусаў у Польшчы. Асобна бакі абмеркавалі магчымасці ўзмацнення ціску на рэжым.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай