Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка сустрэўся з намеснікам міністра юстыцыі Польшчы Кшыштафам Смішакам. Сустрэча адбылася ў рамках развіцця супрацы з новым міністрам юстыцыі Польшчы Адамам Боднарам.

Павел Латушка паінфармаваў пра бягучую абстаноўку ў краіне, штодзённыя рэпрэсіі і гвалт супраць грамадзян Беларусі. Польскаму боку даведзена інфармацыя пра ваенныя злачынствы, учыненыя рэжымам Лукашэнкі. Кшыштаф Смішак у сваю чаргу адзначыў, што Польшча прыкладзе намаганні дзеля прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў межах міжнародных крымінальных механізмаў. Намеснік міністра юстыцыі падкрэсліў, што новы ўрад не дасць забыць пра Беларусь на міжнароднай арэне.






