BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супрацоўнікі МЗС і Мінабароны Грузіі выступілі супраць спынення еўраінтэграцыі

Супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў Грузіі выказалі пратэст супраць адмовы краіны ад еўраінтэграцыі. У падпісанай імі заяве гаворыцца, што рашэнне прэм’ер-міністра Іраклія Кабахідзэ спыніць перамовы аб уступленні ў Еўразвяз да 2028 года не адпавядае стратэгічным інтарэсам Грузіі.

Адмова ад еўраінтэграцыі супярэчыць артыкулу 78 Канстытуцыі Грузіі, дзе замацаваны курс на збліжэнне з Еўразвязам, адзначаюць аўтары заявы.

28 лістапада прэм’ер-міністр Грузіі Іраклі Кабахідзэ абвясціў аб спыненні перамоў з ЕЗ і адмове ад грантаў ЭЗ да 2028 году.

Рашэнне ўладаў выклікала масавыя пратэсты перад будынкам парламенту ў Тбілісі. Дэманстранты спрабавалі ўзвесці барыкады, пачаліся сутычкі з паліцыяй. Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі заявіла аб затрыманні 43 чалавек. Паведамляюць пра пацярпелых сярод пратэстоўцаў, паліцыянтаў і прадстаўнікоў СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя