BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шурмей пра тур ПКК


Ваяроў Палка Кастуся Каліноўскага заўсёды будзе недастаткова.

Такую думку выказаў камандзір ПКК Павел “Дзядзька” Шурмей:

– Нас павінна быць вельмі, вельмі шмат. Тур дапамагае нам на гэты момант падтрымліваць цягам года нашу колькасць. Ваяроў ніколі не бывае занадта шмат, і я казаў ужо на сустрэчы: чым больш будзе ваяроў у Палку імя Кастуся Каліноўскага, тым менш палітвязняў будзе ў Беларусі.

Нагадаем, што на гэтым тыдні прадстаўнікі Палка Кастуся Каліноўскага завяршылі тур, падчас якога сустракаліся з беларускімі дыяспарамі ў Вільні, Беластоку, Кракаве, Гданьску, Вроцлаве, Варшаве і абмяркоўвалі дапамогу дабраахвотнікам. Акрамя таго, днямі быў абвешчаны збор падарункаў на Каляды для дзяцей загінулых байцоў.

Беларускае Радыё Рацыя