Сустрэча прэзідэнтаў ЗША Дональда Трампа і Расеі Уладзіміра Пуціна, запланаваная на Алясцы, пройдзе на вайсковай базе Элмендорф-Рычардсан, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
“Арганізатары прыйшлі да высновы, што адзіным горадам у велізарным штаце, які можа стаць прыдатным месцам для правядзення саміту, будзе Анкарыдж. І толькі аб’яднаная база Элмендорф-Рычардсан, размешчаная на паўночнай ускраіне горада, адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да правядзення сустрэчы”, – адзначае CNN.
Суразмоўцы тэлеканала ўдакладнілі, што Белы дом спадзяваўся пазбегнуць сітуацыі, калі расейскага лідара і яго асяроддзе прымаюць на вайсковым аб’екце ЗША. Але на Алясцы зараз пік турыстычнага сезону, таму іншых адпаведных месцаў для саміту падабраць не ўдалося.
Сустрэча Трампа з Пуціным на Алясцы запланавана на пятніцу, 15 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя






