Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго амерыканскага калегі Дональда Трампа перад пачаткам цырымоніі пахавання папы Рымскага ў Ватыкан доўжылася некалькі хвілін. Паведамляюць СМІ. Падрабязнасці гутаркі не ўдакладняюцца.

Паводле інфармацыі Sky News, палітыкі дамовіліся сустрэцца яшчэ раз пасля пахавання. Са слоў прадстаўніка Белага дома, гутарка атрымалася “вельмі прадуктыўнай”.
Былы амбасадар Вялікай Брытаніі ў Расеі Тоні Брэнтан заявіў, што гэтая падзея адкрывае дыпламатычныя магчымасці, уключаючы «самую маштабную сустрэчу» паміж Трампам і Зяленскім.
Ён выказаў меркаванне, што гэта можа стаць «важным крокам» у пачатку мірнага працэсу паміж Расеяй і Украінай, і падкрэсліў, што гэта першая асабістая сустрэча Трампа і Зяленскага пасля скандалу ў Белым доме ў лютым.
Нагадаем, Трамп і Зяленскі, як і іншыя сусветныя лідары, 26 красавіка прыляцелі ў Рым на пахаванне Папы Рымскага Францішка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Ляшэнкі






