У Белым доме заявілі, што ініцыятыва наконт правядзення сустрэчы паміж прэзідэнтамі ЗША і Расеі падчас сустрэчы спецпасланніка Стыва Уіткафа ў Маскве паходзіла ад расейскага боку. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дома Кэралін Лівіт, піша «Укрінфарм».
Як заявіў у сераду прэзідэнт Дональд Трамп у Truth Social, падчас сустрэчы спецпасланніка Уіткафа з прэзідэнтам Пуціным быў дасягнуты вялікі прагрэс. Расейцы выказалі жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Трампам, і прэзідэнт адкрыты да сустрэчы як з прэзідэнтам Пуціным, так і з прэзідэнтам Зяленскім».
Прэс-сакратар Белага дома таксама падкрэсліла, што Трамп імкнецца да завяршэння гэтай вайны.
Беларускае Радыё Рацыя






