BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэчу ў фармаце «Рамштайн» па Украіне адмянілі

Сустрэчу па Украіне ў фармаце «Рамштайн» адмянілі, бо стала вядома, што на яе не прыедзе прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з-за ўрагану «Мілтан». Пра гэта паведамілі дзве крыніцы ў НАТА для «Радыё Свабода».

Фота: Офіса прэзідэнта Украіны

Саміт павінен быў адбыцца ў Нямеччыне з 10 па 13 кастрычніка. Планавалася, што на яго прыбудуць каля дваццаці лідараў дзяржаў або іх урадаў, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прадставіць свой «план перамогі».

У аўторак украінскі бок таксама абвясціў, што другі Саміт міру, які Кіеў планаваў правесці ў лістападзе, перанесены на пазнейшы тэрмін. Сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», таксама вядомыя як сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны, праводзяцца рэгулярна пасля ўварвання Расеі ва Украіну. У гэтых зборах удзельнічаюць прадстаўнікі ваенных ведамстваў больш чым 50 краін.