Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская падчас афіцыйнага візіту ў Рым 9-га сакавіка правяла шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Італіі.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі адзначае, што візіт у Італію пацвярджае высокі ровень палітычнай падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці:
– Прынялі сапраўды на самым высокім роўні ў сваіх афіцыйных рэзідэнцыях. Ціханоўская сустрэлася практычна з усімі першымі асобамі краіны, і з прэзідэнтам Італіі, які сустракаўся з беларускімі палітыкамі 10 год таму, на пачатку свайго першага тэрміна, з Лукашэнкам. Для Святланы Ціханоўскай гэта была першая сустрэча з прэзідэнтам і прэм’ер-міністаркай Італіі – Мелоні.
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Італіі абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Ціханоўская падзякавала Італіі за паслядоўную падтрымку дэмакратычных сілаў, а таксама адзначыла важнасць адукацыйных і культурных праграм для беларусаў. Кажа Дзяніс Кучынскі:
– Канкрэтна мы размаўлялі пра падтрымку беларусаў, пра важнасць мабільнасці і выдачы шэнгенскіх візаў беларусам. Італія адна з краін, якая лідар па выдачы шэнгенскіх віз па іншай мабільнасці, па дапамозе беларусам з адукацыйнымі праграмамі, сродкі па дапамозе вызваленым палітвязням, сем’ям.
Асобная сустрэча адбылася і з кіраўніцтвам італьянскага парламента, дзе дзейнічае адна з найбуйнейшых парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», у якую ўваходзяць больш за 60 дэпутатаў. Падчас візіту таксама абмяркоўваліся пытанні падтрымкі беларускіх студэнтаў, супрацы з беларускай дыяспарай у Італіі і процідзеянне прапагандзе.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота Офіс






