BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Свабоду не дэпартуюць!»

Акцыя салідарнасці пад назвай “Свабоду не дэпартуюць!” у падтрымку Мікалая Статкевіча на шляху да Нобелеўскай прэміі прайшла ў Вільні 5 кастрычніка. Яе зладзілі сацыял-дэмакратычная партыя “Народная грамада” і аб’яднанне беларускіх палітвязняў у Літве RЕ:BELarus на плошчы Вінцаса Кудзіркі, дзе традыцыйна праходзяць беларускія нядзельныя акцыі.

Падчас акцыі "Свабоду не дэпартуюць!" у падтрымку Мікалая Статкевіча
Падчас акцыі “Свабоду не дэпартуюць!” у падтрымку Мікалая Статкевіча

Такім чынам  арганізатары хацелі выказаць не толькі салідарнасць з вядомым палітыкам, але і прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да сітуацыі пра невядомасць месцазнаходжання палітыка і яго фізічнага здароўя.

Прамаўляе Алесь Круткін.
Прамаўляе Алесь Круткін.

Як кажа сябра партыі “Народная грамада” Алесь Круткін, дзейнасць Мікалая Статкевіча, пачынаючы з 1991 года, заўжды была за мірную і незалежную Беларусь.

– Не толькі  гераічны ўчынак 11 верасня, гэта заканамерны шлях, якім ён ішоў больш за тры дзесяцігоддзі. Мікалай Статкевіч змагаецца яшчэ з часоў лідарства і стварэння Беларускага згуртавання вайскоўцаў і на працягу ўсёй дзейнасці ў сацыял-дэмакратычным нацыянальным руху. Уся яго дзейнасць была накіраваная не для асабістых нейкіх выгодаў, славы, карысці, а менавіта за тое, каб Беларусь была вольнай і дэмакратычнай краінай.

 Алена Дзядзюля
Алена Дзядзюля

Былая палітзняволеная Алена Дзядзюля з аб’яднання беларускіх палітвязняў у Літве RЕ:BELarus зазначыла, што Статкевіч для яе герой і дала ацэнку яго ўчынку 11 верасня:

– У мяне ў галаве розныя думкі. Хацелася б, каб ён быў на свабодзе, каб ён быў тут, з намі. Ён, можа б, і больш зрабіў. Але гэтым учынкам ён таксама зрабіў вельмі шмат, ён паказаў свету, што ўсё-такі нельга такім чынам вырашаць лёсы людзей – проста выкідваць без дакументаў, без нічога  ў іншую краіну.

Нягледзячы на дождж, на акцыю ў падтрымку намінанта на Нобелеўскую прэмію, беларускага палітыка, вайскоўца і палітвязня Мікалая Статкевіча сабралася больш за 30 беларусаў. На акцыі па традыцыі прагучалі таксама беларускія спевы ў выкананні Сяргея “Космаса”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя