BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сваякі Статкевіча атрымалі адказ пра яго месцазнаходжанне

Сваякі Міколы Статкевіча атрымалі ад МУС адказ, што ён адбывае пакаранне згодна з прыгаворам ад 14.12.2021, аднак дакладнае месца знаходжання палітвязня невядомае.

Мікола Статкевіч. Фота: Радыё Свабода
Мікола Статкевіч. Фота: Радыё Свабода

Нагадаем, што 11 верасня Лукашэнка памілаваў Статкевіча і яшчэ 51 зняволенага. Усіх, акрамя яго, прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Мікола адмовіўся ад дэпартацыі, выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе, а праз некалькі гадзін вярнуўся ў Беларусь. Магчыма, яго адправілі ў глыбоцкую калонію, але пацверджання гэтаму няма.

Беларускае Радыё Рацыя