Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан абвясціў аб прадастаўленні Украіне рэкорднага пакета ваеннай дапамогі прыкладна на 1,2 мільярда даляраў ЗША. Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы Х.

Па словах міністра, прыкладна 90 мільёнаў даляраў з гэтай сумы будзе накіравана на вытворчасць украінскіх ракет вялікай далёкасці і беспілотнікаў.
“Яшчэ прыкладна 250 мільёнаў даляраў будзе накіравана на розныя міжнародныя фонды. 178 мільёнаў даляраў будзе накіравана на “дацкую мадэль”, па якой прыцягваюцца сродкі для абаронна-прамысловага комплексу Украіны”, – сказана ў яго пасце.
Чвэрць усяго пакета складуць узбраенні, якія перадаюцца з запасаў шведскай арміі, у тым ліку 16 баявых катэраў (у дадатак да 16 ужо пастаўленых), 1500 супрацьтанкавых ракет і 200 гранатамётаў AT4.
45% усяго пакета, або 534 млн даляраў, давядзецца на вытворчасць новай зброі ў Швецыі і Еўропе для патрэб Украіны. Урад краіны зараз вядзе перамовы з пастаўшчыкамі ў Швецыі і Еўропе па пастаўках прыярытэтнага абсталявання, такога як артылерыя і беспілотнікі.
На сайце ўрада Швецыі адзначаецца, што гэта ўжо 18-ы пакет вайсковай дапамогі Украіне. Агульная сума прадстаўленых пакетаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ складае каля 61,9 мільярда шведскіх крон.