BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Швецыя і Чэхія падтрымліваюць санкцыйны ціск на Лукашэнку

Еўрапейскія палітыкі не мяняюць пазіцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. У яе падмурку застаецца санкцыйны ціск і ідэя прыцягнення да адказнасці за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны і за злачынствы супраць беларускага народа.

Фота: t.me/latushka

Такія высновы дазваляе зрабіць шэраг сустрэч, праведзеных Паўлам Латушкам у рамках форуму GLOBSEC у Празе, паведамляе прэс-служба палітыка. У прыватнасці, за захаванне санкцыйных абмежаванняў і іх пашырэнне выказаліся намеснік дырэктара Дэпартамента Усходняй Еўропы Чэхіі Пётр Крузэк і Дзяржаўны сакратар па справах ЕЗ Швецыі Крысціян Даніельсан. Апошні адзначыў важнасць стварэння беларускімі дэмакратычнымі сіламі трох дэмакратычных інстытутаў як альтэрнатывы рэжыму. А з Дзяржаўным сакратаром МЗС Нямеччыны Томасам Багерам Павел Латушка абмеркаваў далейшыя крокі па вызваленні палітвязняў у Беларусі. Уключна з канфідэнцыйнымі мерамі.