23 траўня Святлана Ціханоўская ў рамках візіту ў Швецыю сустрэлася з міністрам замежных справаў краіны Тобіясам Більстромам.

Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за спрашчэнне працэдуры легалізацыі для беларусаў: цяпер беларусы з пратэрмінаваным пашпартам могуць атрымаць шведскія дакументы, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.
Стала вядома, што Швецыя змяніла ацэнку Беларусі ў сваім міграцыйным заканадаўстве, што служыла прычынай для адмоваў беларусам у легалізацыі. Ціханоўская падзякавала міністру за павелічэнне шведскай дапамогі для Беларусі, якая за апошні год вырасла больш як на 26%. Швецыя дадаткова выдзеліла 430 тысяч еўра на рэабілітацыю рэпрэсаваных і былых палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя