Швецыя выдзяляе 5 мільёнаў крон у Гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў Беларусі. Такая інфармацыя прагучала на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі, якая зараз праходзіць у сталіцы Швецыі.

“Выразна падтрымліваем дэмакратычную Беларусь, а грашовыя сродкі дапамогуць справіцца з праблемамі беларускім палітвязням, якія выходзяць з турмаў”. Інфармацыю агучыў міністр міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Ёхан Форсель.
Якія яшчэ вынікі гэтай канферэнцыі – гутарым з дарадцам па парламенцкім супрацоўніцтве Офісу Святланы Ціханоўскай – Анатолем Лябедзькам, які сярод яе удзельнікаў:
-Маем спадзеў, што Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі стане штогадовай. Гэтая канферэнцыя – форум высокага роўню. Ён рыхтаваўся на дзяржаўным роўні. Мне падаецца, што ёсць усе перспектывы, каб Стакгольмская канферэнцыя стала такой жа падзеяй, як Канферэнцыя Каліноўскага. Чаму гэта важна? Таму што на гэтую канферэнцыю збіраюцца беларусы, збіраюцца шведы, прычым тыя, якія прадстаўляюць шведскія ўлады. Гэта азначае, што яны будуць прымаць вельмі важныя рашэнні ўнутры сваёй краіны і на міжнародным роўні. Першы вынік – гэта сама канферэнцыя. Другое, ужо на гэтай канферэнцыі прагучалі канкрэтныя прапановы. Швецыя пералічвае 5 мільёнаў крон у гуманітарны Фонд падтрымкі палітвязняў.
Нарвежцы туды інвеставалі грошы, зараз гэта робяць шведы. Гэта азначае, што гэта толькі пачатак. Гэта надзвычай важна таму, што беларускія праваабаронцы кажуць, што грошай катастрафічна не хапае. Людзі ўсё ў большай колькасці выходзяць з турмаў, ім патрэбная дапамога, ім патрэбная рэабілітацыя. Гэта вельмі канкрэтны вынік. Гэта для тых, хто вельмі скептычна адносіцца да гэтых канферэнцый і гэтак далей.
Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі 2024 – праходзіць 21 і 22 траўня. Пытанне палітвязняў – сёння ў Дзень салідарнасці прыярытэтнае на міжнародным форуме ў сталіцы Швецыі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





